Радыё Свабода Як кандыдаты на прэзыдэнта ставяцца да кантрактнай сыстэмы, уведзенай дзейным кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам?
Згодна з прэзыдэнцкім дэкрэтам “Аб дадатковых мерах па ўдасканаленьні працоўных адносінаў, умацаваньні працоўнай і выканаўчай дысцыпліны”, у Беларусі ўведзеная кантрактная сыстэма. Цягам апошніх гадоў у краіне праведзены масавы перавод работнікаў на кантрактную форму найму. Сяргей Гайдукевіч заявіў, што як дэпутат уздымаў гэтае пытаньне ў Палаце прадстаўнікоў.
(Гайдукевіч: ) “Тут пытаньне двайное. Ва ўсім цывілізаваным сьвеце, у тым ліку ва ўсіх краінах Заходняй Эўропы, кантрактная сыстэма абавязковая. Іншая справа, як гэтым правам карыстацца і якім чынам заканадаўча абароненыя правы як наймальніка, так і таго, хто наймаецца. Вось гэта самае важнае”.
Ці трэба пакідаць у Беларусі кантрактную сыстэму ў яе цяперашнім выглядзе?
(Гайдукевіч: ) “Кантрактныя абавязацельствы павінны быць, але іх трэба ўдасканальваць, умацоўваць заканадаўча. Умацоўваць правы як наймальніка, так і нанятых”.
Аляксандар Казулін заявіў, што як толькі стане прэзыдэнтам, то адразу адменіць аднабаковую кантрактную сыстэму, якая ўлічвае правы наймальніка і пазбаўляе правоў работніка.
(Казулін: ) “Кантракт павінен быць не гадавым, а павінен улічваць і правы наймальніка, і правы работніка. Таму тыя кантракты лукашэнкаўскія я адмяню адразу. Увядзем нармалёвую сыстэму, калі людзі будуць абірацца па конкурсе на 5 гадоў і таксама будзе заключацца кантракт, але ў якім будуць агавораныя і ўмовы наймальніка, і ўмовы работніка”.
Прэсавы сакратар перадвыбарчага штабу дзейнага кіраўніка краіны Дзьмітрый Косьцін патлумачыў пазыцыю ў гэтым пытаньні Аляксандра Лукашэнкі.
(Косьцін: ) “Прывядзеньне ўзаемаадносін паміж работнікам і наймальнікам да сусьветных стандартаў было ініцыятывай кіраўніка краіны. У прынцыпе, калі ўсе заклікаюць да працы ў рынкавых умовах, то павінны зразумець, што і працоўная дамова – гэта адзін са складнікаў сучаснай эканомікі. Будзе ўдакладняцца сыстэма кантрактаў”.
Аляксандар Мілінкевіч надае вялікую ўвагу праблеме дзейнай кантрактнай сыстэмы.
(Мілінкевіч: ) “Калі я сустракаюся зь людзьмі, то на пытаньне, якім будзе Ваш першы ўказ, я якраз і кажу, што першы ўказ будзе аб адмене гэтай нялюдзкай сыстэмы тэрміновых кантрактаў. Бо яна нарадзіла вось гэты страх у краіне і прыніжае годнасьць чалавека”.