Самалёт «Белавія», які ляцеў у Санкт-Пецярбург, вяртаецца ў Менск праз умовы надвор’я

Ілюстрацыйнае фота

Аэрапорт Пулкава ў расейскім Санкт-Пецярбургу паведаміў пра часовае прыпыненьне прыёму і адпраўкі самалётаў праз складаныя ўмовы надвор’я.

Адзначаецца, што «на бягучы момант» у аэрапорце вядуцца работы па «ачыстцы ўзьлётна-пасадачнай паласы ад сьнегу».

«Аднаўленне палётаў чакаецца пасьля нармалізацыі ўмоў надвор’я», – гаворыцца ў паведамленьні, якое цытуе «Позірк».

У выніку праз мэтэаўмовы ня выкананы рэйс кампаніі «Белавія» Менск – Санкт-Пецярбург. Самалёт з 90 пасажырамі павінен быў прызямліцца ў Пулкава 12 студзеня, але «вярнуўся на паўдарозе».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ільхам Аліеў запатрабаваў ад Расеі пакараць вінаватых у авіякатастрофе самалёта азэрбайджанскіх авіяліній