Другі дзень запар: на пешаходным пераходзе загінула дзіця

Сьледчы камітэт паведамляе, што ўвечары 10 студзеня кіроўца аўтамабіля Ford рухалася па вуліцы Касманаўтаў у Менску і зьбіла 8-гадовага хлопчыка, які пераходзіў праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе.

Ад атрыманых траўмаў дзіця памерла на месцы здарэньня. На месцы трагедыі працуюць сьледчыя разам са спэцыялістамі камітэту судовых экспэртызаў і супрацоўнікамі ДАІ.

Учора падобнае здарэньне адбылося ў Віцебску: кіроўца аўтамабіля Mercedes-Benz Sprinter пры праезьдзе рэгуляванага пешаходнага пераходу наехаў на хлопчыка, той загінуў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Віцебску ў дарожнай аварыі загінула дзіця