Аркадзій Волаж — заснавальнік «Яндэксу», адной з найбуйнейшых у Расеі інфармацыйных кампаніяў. Цяпер ён жыве за межамі Расеі.
Волаж выступіў з асуджэньнем агрэсіі Расеі супраць Украіны. Прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін пракамэнтаваў словы прадпрымальніка летась на Ўсходнім эканамічным форуме: «Ну, дай бог яму здароўя, няхай яму там добра жывецца». Тады ж ён назваў Волажа таленавітым чалавекам, які стварыў «сапраўды добрую кампанію».
Волаж сказаў агенцтву Bloomberg, што пасьля такога камэнтара прэзыдэнта РФ адчуваў сябе «ня вельмі камфортна» і «стараецца ня думаць пра гэта».
Ён паведаміў, што пасьля пуцінскага пажаданьня здароўя наняў ахову.
У свой час Пуцін называў таленавітым чалавекам і бізнэсоўцам Яўгенія Прыгожына. У 2023 годзе Прыгожын загінуў у выніку выбуху ў сваім самалёце.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Васьмёрка расейскіх алігархаў з «крамлёўскага дакладу» ЗША, якія маюць інтарэсы ў Беларусі