У Менску заявілі аб поўным пераводзе водазабесьпячэньня гораду на артэзіянскія крыніцы

Помпавая станцыя «Шчомысьліца» ў Менскім раёне, якая забясьпечвае Менск вадой з артэзіянскіх крыніц. Яе адкрылі 10 студзеня 2025

Апошнія некалькі гадоў у Менску адбывалася шмат аварый, у выніку якіх жыхары сталіцы ці не атрымлівалі ваду, ці яна была кепскай якасьці.

У Менскім раёне адкрылі новую помпавую станцыю «Шчомысьліца», якая ўключана ў сыстэму водазабесьпячэньня беларускай сталіцы з артэзіянскіх крыніц.

Як паведаміла дзяржаўнае агенцтва БелТА, да апошняга часу Маскоўскі і Фрунзэнскі раёны, а гэта амаль палова гораду, выкарыстоўвалі ваду з паверхневых крыніц.

На цырымонію запуску новай помпавай станцыі прыехаў Аляксандар Лукашэнка. Ён назваў забесьпячэньне Менску чыстай вадой «найвялікшым подзьвігам» свайго пакаленьня. Паводле яго, гэты праект параўнальны з такімі маштабнымі праектамі, як запуск спадарожнікаў і будаўніцтва атамных электрастанцый.

«Кажуць, што ў нас няма карысных выкапняў. Найбольшы карысны выкапень у нас — чыстая вада. Забясьпечыць мэгаполіс амаль у два мільёны чалавек абсалютна артэзіянскай вадой — гэта найвялікшы подзьвіг нашага пакаленьня», — сказаў Лукашэнка.

Апошнія некалькі гадоў у Менску адбывалася шмат аварый, у выніку якіх жыхары сталіцы або не атрымлівалі ваду, або яна была кепскай якасьці.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У трох раёнах Менску — перабоі з вадой
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску пагоршылася якасьць вады ў трох раёнах. Улады пераконваюць, што сытуацыю стабілізуюць