Адзіны працоўны пункт пропуску ўжо некалькі дзён крытычна запоўнены аўтамабілямі.
Вялікая чарга легкавых аўтамабіляў на выезд у Польшчу захоўваецца ля адзінага дзейнага пункту пропуску «Берасьце». Паводле зьвестак Дзяржаўнага памежнага камітэту, на 10-ю гадзіну раніцы 9 студзеня ў ёй знаходзіліся 2270 машын.
Дзень таму чарга перавышала 2300 аўтамабіляў, а да гэтага дасягала 2400–2500 машын. Цяпер чэргі яшчэ павялічыліся.
За гэты час зьменшылася толькі чарга аўтобусаў. У ёй цяпер 12 аўтобусаў, хаця раней іх колькасьць перасягала сотню.
ДПК Беларусі вінаваціць у праблемах і чэргах польскіх памежнікаў, якія, паводле вэрсіі ДПК, занадта доўга афармляюць транспарт. Згодна з інфармацыяй ведамства, польскі бок выконвае толькі каля 35% ад дзённай нормы пропуску.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чэргі на мяжы Польшчы і Беларусі застаюцца крытычнымі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь зноў павялічыла вайсковую прысутнасьць ля мяжы з Украінай. У Кіеве пакуль ня бачаць пагрозы