У Запарожжы абвясьцілі жалобу; колькасьць параненых ад расейскага ўдару 8 студзеня павялічылася да 113

Целы загінулых на вуліцах Запарожжа пасьля расейскага абстрэлу 8 студзеня 2024

У Запарожжы трэці раз за апошні месяц абвясьцілі жалобу.

Кіраўнік Запароскай абласной вайсковай адміністрацыі Іван Фёдараў паведаміў, што ў выніку расейскага абстрэлу 8 студзеня загінулі 13 чалавек і 113 атрымалі раненьні.

«Шпіталізавалі 59 чалавек, зь іх 10 — у цяжкім стане», — паведаміў Іван Фёдараў у сваім Telegram-канале.

Паводле яго, Расея абстраляла цэнтар Запарожжа кіраванымі авіябомбамі. Інфраструктура не пацярпела ў выніку абстрэлу.

9 студзеня ў Запароскай вобласьці абвясьцілі дзень жалобы, ужо трэці раз за месяц.

За апошнія содні, паводле мясцовай адміністрацыі, расейскія войскі нанесьлі 333 удары па 12 населеных пунктах Запароскай вобласьці.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ад расейскага ўдару па Запарожжы сама меней 13 чалавек загінулі, 80 пацярпелі