Хроніка перасьледу 9 студзеня: за абразу Лукашэнкі судзяць вайсковага лётчыка

Суд у Лідзе, архіўнае фота

Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў.

За «абразу» Лукашэнкі судзяць вайсковага лётчыка

9 студзеня ў судзе Лідзкага раёну пачынаецца крымінальны працэс над Сяргеем Алдасевым, вайсковым лётчыкам, які ў 2020 годзе служыў у 61-й зьнішчальнай авіяцыйнай базе ў Баранавічах.

Алдасева абвінавачваюць паводле 368 ч. 1 артыкула КК — гэта «Абраза прэзыдэнта». Лётчыку пагражае да 4 гадоў зьняволеньня.

Вядома, што Сяргей Алдасеў скончыў авіяцыйны факультэт Вайсковай акадэміі Беларусі, даслужыўся да званьня маёра, удзельнічаў у парадах у Менску на Дзень Рэспублікі 3 ліпеня.

У 2015 годзе фатаздымак Сяргея Алдасева ў форме вайсковага лётчыка трапіў на каляндар Міністэрства абароны Беларусі.

Справу Алдасева разглядае судзьдзя Аляксандар Мішураў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 8 студзеня: жанчыну з інваліднасьцю будуць судзіць за «паклёп» на Лукашэнку