Дональд Туск пасля наезду ў Магдэбургу прысьпешвае больш жорсткае візавае заканадаўства

Прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск

Пасля трагічнага здарэньня ў нямецкім Магдэбургу прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск зьвярнуўся да прэзыдэнта Анджэя Дуды і партыі «Права і справядлівасьць».

«Пасьля нападу ў Магдэбургу я ўжо чакаю яснай дэклярацыі ад прэзыдэнта Дуды і PiS аб падтрымцы ўрадавага пакету, які робіць больш жорсткім візавае заканадаўства і закон аб наданьніі прытулку», — напісаў ён у сетцы X.

Польскі ўрад прыняў у сераду законапраект, які робіць больш жорсткай польскую візавую сыстэму. Цяпер ён пойдзе на разгляд у Сэйм.

Згодна з праектам, сярод іншага, стане больш жорсткай сыстэма выдачы віз для навучаньня. Зьмены закрануць, напрыклад, прызнаньне сэртыфікатаў.

Зьмены будуць датычыцца таксама выдачы дазволаў на працу замежнікам і іх працаўладкаваньня. Замежніку адмовяць у дазволе на працу, калі знойдуцца сьведчаньні таго, што заява пададзеная без рэальных намераў і дазвол будзе выкарыстоўвацца не па прызначэньні, нагадвае polskieradio.

Паводле Туска, польская дзяржава аднаўляе кантроль над сваімі межамі і міграцыяй пасля гадоў хаосу і карупцыі.

  • У пятніцу ў выніку наезду аўтамабіля на калядным кірмашы ў нямецкім горадзе Магдэбург загінулі чатыры чалавекі, агулам пацярпелі каля 200. Машынай кіраваў 50-гадовы грамадзянін Савудаўскай Арабіі. Ён легальна пражываў у Нямеччыне ад 2006 году і працаваў там лекарам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Урад Польшчы прапанаваў закон, які дазваляе часова спыняць прыём заявак аб наданьні прытулку