У Галоўным упраўленьні выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны заявілі, што на вайсковым аэрадроме «Шагол» у Чалябінску згарэў тактычны бамбавік С-34.
«Баявы самалёт уваходзіў у склад авіяцыйнага палку 21-й зьмяшанай авіядывізіі паветрана-касьмічных войскаў Расеі. Прычыны ўзгараньня самалёта ўдакладняюцца. Слава Ўкраіне!», — адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні ўкраінскай выведкі.
Дадаткова ўкраінская выведка апублікавала відэазапіс, на якім відаць начны пажар.
У Расеі гэтую інфармацыю не камэнтуюць.
Украінскія СМІ са спасылкамі на крыніцы ў праваахоўных органах сьцьвярджаюць, што зьнішчэньне баявога расейскага самалёта адбылося ў выніку спэцыяльнай апэрацыі ўкраінскіх выведнікаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зьявіліся паведамленьні аб паражэньні ў Крыме расейскіх ракетных комплексаў. Выведка Ўкраіны ўдакладніла, што зьнішчанаРаней украінская выведка паведамляла пра некалькі выніковых спэцыяльных апэрацыяў, у тым ліку пра ўдары па Крымскім мосьце, пра высадку ў Крыме і пашкоджаньне расейскіх зэнітных комплексаў, а таксама пра згон расейскага вайсковага верталёта Мі-8.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украінская выведка паведаміла, што выманіла расейскі верталёт Мі-8 на сваю тэрыторыю разам з запчасткамі да самалётаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: СБУ ўпершыню прызнала сваё дачыненьне да атакі на Крымскі мост у 2022 годзе