Пажар ахапіў тэрыторыю плошчай 420 квадратных мэтраў, два чалавекі загінулі, паведамілі ў прэс-службе Галоўнага ўпраўленьня МНС па Пецярбургу.
Узгараньне адбылося ў вытворчым будынку у Пушкінскім раёне Пецярбургу, паведамілі ў МНС.
У ведамстве удакладнілі, што агонь ахапіў 420 кв. мэтраў у памяшканьні на Пулкаўскай шашы, 104. Загінулі два чалавекі.
Вядома, што па названым адрасе знаходзіцца пляцоўка кампаніі «Беларусь-МТЗ», вытворцы трактарнай тэхнікі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што адбываецца з заводамі МТЗ і БелАЗ, дзе затрымалі мэнэджараў