Польскія памежнікі выявілі 509 спробаў нелегальнага пераходу мяжы з боку Беларусі за мінулыя выходныя.
Польская памежная служба затрымала 7 чалавек ужо на тэрыторыі Польшчы: пяць з Сырыі і двое з Самалі, іншым не дазволілі трапіць на тэрыторыю краіны, паведамляе Польская памежная служба ў Twitter.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаго можа каштаваць Беларусі міграцыйны крызіс- За дзевяць дзён у верасьні мяжу з Польшчай спрабавалі перасекчы 1300 чалавек, у жніўні — каля трох тысяч. 2 верасьня праз наплыў мігрантаў улады Польшчы ўвялі надзвычайнае становішча. Згодна з указам, надзвычайнае становішча закранае ўчастак польска-беларускай мяжы, а менавіта 115 населеных пунктаў Падляскага ваяводзтва і 68 — Люблінскага.
- Паток мігрантаў, у асноўным з Іраку і іншых краінаў Блізкага Ўсходу, якія перабіраюцца ў ЭЗ празь Беларусь, рэзка вырас летам 2021 году. Памежнікі Латвіі, Літвы і Польшчы лічаць, што да гэтага датычныя ўлады Беларусі, якія за грошы дастаўляюць уцекачоў у Менск пры дапамозе дзяржаўнай турыстычнай кампаніі, а затым прывозяць іх на мяжу.
- У канцы жніўня Эўрапейскі суд правоў чалавека запатрабаваў ад Польшчы і Латвіі аказаць мігрантам дапамогу — ежай, вадой, адзеньнем, належнай мэдычнай дапамогай і, калі магчыма, часовым жытлом.