У Менску каля жылога дому па вуліцы Рэпіна (паводле іншай інфармацыі Грыбаедава) знойдзеныя целы мужчыны і дзіцяці з прыкметамі падзеньня з вышыні.
Як паведамляе тэлеграм-канал Сьледчага камітэту, на месца здарэньня прыбыла апэратыўная група, якая высьвятляе абставіны надзвычайнага здарэньня. Задзейнічаная перасоўная крыміналістычная лябараторыя.
Працу на месцы каардынуе начальнік УСК па Менску Сяргей Паско.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Біў, біў ды забіў дзіця. Але хоць ня пʼе і ня курыцьПаводле «Нашай нівы», мужчына выкінуўся з вакна, перад гэтым учыніўшы тое ж з малой дачкой і сабакам. Паводле сьведкаў, незадоўга да таго пачуўся гучны жаночы крык: «Што ты робіш?» А пасьля здарылася трагедыя.