Банк Goldman Sachs Group панізіў прагноз эканамічнага росту ў ЗША.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп, выступаючы на прэс-канфэрэнцыі, вітаў рашэньне Фэдэральнай рэзэрвовай сыстэмы (ФРС) зьнізіць ключавую стаўку да 0-0,25%. Раней Трамп неаднаразова заклікаў кіраўніцтва ФРС зьнізіць працэнтную стаўку, каб больш эфэктыўна супрацьстаяць крызісу, зьвязанаму з пандэміяй каранавірусу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У сьвеце ўжо эканамічны крызіс»: Што будзе зь беларускай эканомікай на фоне пандэміі каранавірусуБанк Goldman Sachs Group панізіў прагноз эканамічнага росту ў ЗША ў першым квартале ў сувязі з пандэміяйпаведаміла Reuters. Банк ацэньвае рост ВУП за першыя тры месяцы бягучага году ў 0% у параўнаньні зь першапачатковай ацэнкай 0,7%.
У другім квартале, прагназуе банк, замест нулявога прыросту адбудзецца спад на 0,5%. У трэцім квартале прагноз росту ВУП у ЗША павышаны з 1% да 3%.
Што трэба ведаць пра новы каранавірус COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ