Шуневіч аб’явіўся на хакейнай нарадзе пасьля чутак пра затрыманьне

Ігар Шуневіч пасьля адстаўкі з пасады кіраўніка МУС

Кіраўнік назіральнай рады хакейнага клюбу «Дынама» (Менск), экс-міністар унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч правёў рабочую сустрэчу з кіраўніцтвам каманды.

Як піша афіцыйны сайт клюба, Ігар Шуневіч і генэральны дырэктар клюбу Дзьмітры Баскаў разгледзелі «бягучыя пытаньні» — абмеркавалі заключную стадыю рэгулярнага першынства Кантынентальнай хакейнай лігі, а таксама ўзгаднілі пляны на будучы сэзон.

На мінулым тыдні шэраг інтэрнэт-рэсурсаў паведамілі пра затрыманьне былога сілавіка ў зьвязку з «цукровай справай». Пазьней Камітэт дзяржбясьпекі заявіў, што Шуневіч «не зьяўляецца фігурантам ніводнай крымінальнай справы, якія на гэты момант знаходзіцца ў працы ведамства».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: КДБ: Ігар Шуневіч ня мае дачыненьня да «цукровай справы»

Адзіны беларускі прадстаўнік у КХЛ разьмясьціўся ў канцы турнірнай табліцы, страціўшы нават тэарэтычныя шанцы на пападаньне ў стадыю плэй-оф.