15 сакавіка дэпутатка Палаты прадстаўнікоў, старшыня Таварыства беларускай мовы Алена Анісім у Стоўпцах уручыла першыя пашпарты 40 школьнікам, якія жывуць на тэрыторыі яе выбарчай акругі.
Сярод тых, хто ўпершыню атрымаў дакумэнт, пераможцы творчых конкурсаў і прафэсійных алімпіядаў, таленавітыя спартоўцы.
Кожны вучань атрымаў у падарунак з рук дэпутаткі па два дыскі сьпевака Данчыка зь песьнямі на беларускай і ўкраінскай мовах.
На нефармальнай сустрэчы пасьля завяршэньня ўрачыстасьці школьнікі задалі дэпутатцы пытаньні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Данчыку — 60 гадоў. Песьні, фільм, фота