У гандлёвым цэнтры Пэкіну прайшлі Беларускія Калядкі. ВІДЭАФАКТ

Гандлёвы цэнтар Parkview Green у Пэкіне

У адным з найбуйнейшых гандлёвых цэнтраў Пэкіну Parkview Green сёньня прайшлі Беларускія Калядкі. Відэафрагмэнт выступу калектыву БДУ Неруш выклаў у сваім твітэр-акаўнце амбасадар Беларусі ў Кітаі Кірыл Руды.

Дыплямат напісаў, што Беларускія Калядкі ў Кітаі праходзяць трэці раз.