Міністэрства культуры Расеі зьмяніла кіраўніцтва Маскоўскага мастацкага тэатру імя Горкага (МХАТ). Замест Тацьцяны Даронінай, якая ўзначальвала тэатар больш за 30 гадоў, мастацкім кіраўніком тэатра прызначаны рэжысёр Эдуард Баякоў, а яго намесьнікам па літаратурнай частцы стаў пісьменьнік Захар Прылепін.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лаўроў: такія, як Прылепін, хочуць «дапамагчы Ўкраіне наладзіць жыцьцё»Прылепін у 2017 годзе кароткі час быў намесьнікам камандзіра аднаго з падразьдзяленьняў сэпаратыстаў «ДНР». Аднак з «ДНР» пісьменьнік хутка зьехаў і вярнуўся ў Расею. Служба бясьпекі Ўкраіны абвінаваціла Прылепіна ў тэрарызьме.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Украіне пачалі крымінальную справу супраць расейскага пісьменьніка Прылепіна, які паехаў ваяваць ў «ДНР»