Беларусь сёлета павялічыць экспарт прадуктаў харчаваньня ў Іран. Пра гэта са спасылкай на іранскую арганізацыю разьвіцьця гандлю перадае агенцтва Іrna.
Попытам карыстаюцца сельскагаспадарчая і малочная прадукцыя. Так, сёлета Беларусь мае намер экспартаваць болей за 2,8 мільёна тонаў сухога малака і малочных прадуктаў.
Таксама паведамляецца, што цяпер у Беларусі знаходзіцца высокая іранская дэлегацыя на чале з кіраўніком арганізацыі, намесьнікам міністра гандлю Мехды Гасанфары. Таксама на гэтым тыдні ў Менску адбудзецца чарговае паседжаньне ірана-беларускай гандлёвай камісіі на чале зь міністрам гандлю Ірану Масудам Мірказемі.
Беларусь экспартуе сваю харчовую прадукцыю ў 39 краін сьвету.